Па Віцебшчыне праходзіць праваслаўны конны паход

Па тэрыторыі Віцебскай вобласці з 19 па 22 жніўня праходзіць праваслаўны конны паход, прысвечаны 200-годдзю Айчыннай вайны 1812 года. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі мінскага прыходу храма ў гонар вялікапакутніка Панцеляймона, ваенна-гістарычнага грамадскага аб’яднання “Беразіна 1812”, ваенна-гістарычных клубаў з Расіі і Літвы.

Конны паход пройдзе па месцах баявой славы Гродзенскага гусарскага палка. Ён распачаўся ў вёсцы Клясціцы на Полаччыне, якая ўвайшла ў гісторыю гэтай вайны як месца асабліва жорсткіх баёў з французамі. У Клясціцах і горадзе Друя ўдзельнікі паходу прымуць удзел у жалобных мітынгах і паніхідах, а таксама наведаюць магілу палкаводца, героя Айчыннай вайны 1812 года Якава Кульнева, які загінуў у гэтых месцах.

Скончыцца паход у Полацку, каля нядаўна ўсталяванага помніка героям Айчыннай вайны 1812 года, куды будуць ускладзены жалобныя вянкі, піша sobor.by

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ