За 2010 год у Віцебску зніклі больш тысячы дрэў

За 7 месяцаў 2010 года ў Віцебску, згодна рашэнняў гарвыканкама, выдаленыя 1092 дрэвы. Большасць з іх знаходзілася на берагах рэк Дзвіна і Віцьба.
За 2010 год у Віцебску зніклі больш тысячы дрэў. Фота Сержука Серабро

Інфармацыю пра гэта размясціў у Інтэрнэт віцебскі блогер Юрась Карпаў. Згодна гэтай інфармацыі Віцебскі гарвыканкам пяццю пастановамі выдаў дазвол Віцебскаму гарадскому ЖКГ выдаліць агульнай колькасцю 1092 аб’екты расліннага свету.

У рашэннях гарвыканкама гэтыя дрэвы прызнаная сухімі або аварыйнымі, што дазваляе, згодна з пунктам 10.1 “Палажэння пра выдаленне аб’ектаў расліннага свету, размешчаных на землях населеных пунктаў”, знішчыць іх без кампенсацыйных выплатаў, што часцей за ўсё, і адбывалася.

Праўда, рашэннем №1011 пры выдаленні 203 дрэў была празначаная кампенсацыя ў сумме 52 000 рублёў. Трэба адзначыць, што 6-гадовы (вышыня 2.5-3 метры) сажанец чаромхі каштуе 90 долараў, а івы плакучай — 105 долараў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ