У Віцебску абвешчаны конкурс на стварэнне гімна

Віцебскі гарвыканкам абвясціў адкрыты конкурс на стварэнне гімна горада.

Кожны жадаючы мае магчымасць прадставіць на конкурс свой твор. Гэта могуць быць як тэкст і ноты, так і асобна тэкст ці асобна ноты. Гімн, паводле ўмоваў конкурсу, павінны “мець высокі мастацкі уўровень, інтанацыйна-меладычную яснасць, патрыятычнасць, запамінальнасць, урачыстасць і рытм шэсця, адлюстроўваць індывідуальнасць і гісторыка-культурную адметнасць Віцебска у кантэксце развіцця Рэспублікі Беларусь”.

Свае творы аўтары могуць даслаць у двух друкаваных экзэмплярах на адрас аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама. (Віцебск, праспект Фрунзе, 11) з паметкай на канверце “конкурс”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ