Моладзь крочыць… над Віцебскам

Міжнародны моладзевы фестываль "Вясёлка над Беларуссю. Крокі над Віцебскам" распачаўся ў віцебскім палацы творчасці дзяцей і моладзі. Арганізатарам яго выступіла грамадская арганізацыя "Хрысціянская садружнасць дарослых і моладзі" (YMСА).
Фестываль YMCA: Вясёлка над Беларуссю. Крокі над Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Фестываль сабраў больш за сотню маладых людзей з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Швецыі, Фінляндыі ды іншых краін. На працягу пяці дзён моладзь будзе знаёміцца з гісторыяй Віцебску, удзельнічаць у цікавых гульнях і ствараць сумесныя праекты. Удзельнікі фестывалю возьмуць майстар-класы па пляценню, ганчарнаму майстрэрству, танцам, баявым мастацтвам, зладзяць перфоманс і паспаборнічаюць у спартовых гульнях.

Фестываль YMCA: Вясёлка над Беларуссю. Крокі над Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Па словах старшыні YMСА ў Беларусі Вольгі Лукіной, фестывваль - гэта пляцоўка для жывых зносінаў. "Моладзь павінна мець месца і час для самавыражэння, новых знаёмстваў ды абдымкаў з сябрамі. Яны жадаюць вучыцца, дапамагаць, дзяліцца, каб іх чулі і заўважалі!" - сказала спадарыня Лукіна падчас адкрыцця фестывалю.

Фестываль YMCA: Вясёлка над Беларуссю. Крокі над Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Сярод гасцей фестывалю - Генеральны сакратар Сусветнага Альянса YMСА Ёхан Элтвік, прадстаўнікі Еўрапейскага Альянса YMСА.

Фестываль YMCA: Вясёлка над Беларуссю. Крокі над Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Фестываль прадоўжыцца да 7 жніўня.

Фестываль YMCA: Вясёлка над Беларуссю. Крокі над Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ