Літаратурны конкурс у гонар Караткевіча

Віцебскае абласное аддзяленне ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” праводзіць конкурс маладых літаратараў, прымеркаваны да 80-годдзя з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча.

Прымаюцца вершы, эсэ, кароткія апавяданні. Колькасць вершаваных твораў – не больш за 10 ад кожнага аўтара, аб’ём празаічных – не больш за 10 друкаваных старонак. Узрост удзельнікаў – да 35 год.

Творы дасылаюцца да 1 лістапада 2010 г. на электронны адрас [email protected]
Па выніках конкурсу плануецца экскурсія ў Оршу з наведваннем Літаратурнага музея У.С.Караткевіча.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ