Белтэлекам: сайт «Витебского курьера М» зачынілі ўласнікі

РУП «Белтэлекам» афіцыйна паведамляе, што сайт газеты «Витебский курьер М» быў ліквідаваны па жаданню ўласніка. У адрас кампаніі 30 чэрвеня паступіла паведамленне ад ЗАТ «Выдавецкі дом «Віцебскі Кур'ер» пра скасаванне дамовы на аказанне паслуг электрасувязі і ўсіх дадаткаў да яго з Віцебскім філіялам РУП «Белтэлекам» з 5 ліпеня 2010 года ў сувязі з рашэннем агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «Выдавецкі дом «Віцебскі Кур'ер».

У сувязі з гэтым РУП «Белтэлекам» звяртае увагу на тое, што спыненне дамоўных адносінаў з Віцебскім філіялам мае выключна гаспадарчыя матывы і здзейснены па ініцыятыве замоўцы.

У той жа час 6 ліпеня 2010 г ў сродках масавай інфармацыі з'явілася паведамленне пра блакаванне сайта газеты «Віцебскі кур'ер». Па словах Вольгі Карач, аднаго з акцыянераў ЗАТ «Выдавецкі дом «Віцебскі Кур'ер», сайт нібыта быў заблакаваны з-за таго, што «не была пададзеная заяўка на рэгістрацыю па ідэалагічных прычынах».

копіі дакументаў, якія былі дасланыя ў РУП «Белтэлекам»

копіі дакументаў, якія былі дасланыя ў РУП «Белтэлекам»

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ