Вандалы пашкодзілі помнік Яну Паўлу ІІ ў Віцебску

У Віцебску ў ноч з 28 на 29 чэрвеня невядомыя пашкодзілі помнік Папу рымскаму Яну Паўлу ІІ усталяваны ў двары касцёла Езуса Міласэрднага на вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў.
Вандалы пашкодзілі помнік Яну Паўлу ІІ ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Са слоў сведкаў двое маладых людзей пералезлі праз плот на тэрыторыю касцёла. Яны адламалі у скульптуры посах, пашкодзіўшы пры гэтым кісць правай рукі, а таксама адбілі некалькі кавалкаў скульптуры. Акрамя гэтага на двор з-за плота была перакінутая металічная шметніца.

Вандалы пашкодзілі помнік Яну Паўлу ІІ ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

4.5-метровы помнік ўсталявалі ў 2008 годзе з нагоды 30-годдзя абрання Яна Паўла ІІ Папам. Як паведамілі ў касцёле, у той жа год адбыўся першы выпадак вандалізма — тады таксама выламалі посах.

Помнік Яну Паўлу ІІ да пашкоджання, 2009 год. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ