Копія Турынскай Плашчаніцы прыбудзе ў Віцебск

Аблічча Езуса з Плашчаніцы, апрацаванае кампутарамі NASAЗ 20 чэрвеня па 04 ліпеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску будзе знаходзіцца копія Турынскай Плашчаніцы. На працягу двух тыдняў вернікі ўсіх віцебскіх парафій змогуць памаліцца пры гэтай “нямой сведцы Хрыстовага ўваскрасення”. Праграма чуванняў прадугледжвае сумесныя набажэнствы і час на асабістую малітву.

Копія Турынскай Плашчаніцы ў Львове

Урачыстае прывітанне Плашчаніцы адбудзецца ў нядзелю 20 чэрвеня ў 9.30 ў касцёле Езуса Міласэрнага. Далейшае пілігрымаванне па дыяцэзіі і дакладная праграма прабывання Плашчаніцы ўдакладняюцца. Адказны за арганізацыю гэтых мерапрыемстваў - кс. Дзмітрый Іваноў з Сянна.

Турынская Плашчаніца - гэта чатырохмятровае льняное палатно, у якое, па паданні, Юзаф з Арыматэі завярнуў цела Езуса Хрыста пасля Яго смерці на крыжы. Яно захоўваецца ў саборы Святога Яна Хрысціцеля ў Турыне (Італія). Адсюль і назва Плашчаніцы – Турынская. На тканым саване, у які было абгорнута цела Езуса Хрыста, цудоўным чынам засталіся адбіткі аблічча і цела Збавіцеля, сляды крыві, якая цякла з ран. Саван-Плашчаніца з’яўляецца адной з найвялікшых рэліквій хрысціянства, сведчаннем галгофскіх падзей двухтысячагадовай даўнасці.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ