Працэсія ў гонар Божага Цела ў Віцебску

У Віцебску 5 чэрвеня католікі ўрачыста святкавалі Божае Цела. Само свята адзначалася ў парафіях у чацвер, а ў суботу вернікі з розных парафій з’ехаліся ў Віцебск, каб прайсці ў эўхарыстычнай працэсіі. Акрамя віцеблян у набажэнстве прымалі ўдзел католікі з Пастаў, Глыбокага, Браслава, Полацка і інш парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Працэсія  Божага  Цела ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Набажэнства пачалося св. Імшой у парафіі Езуса Міласэрнага. Варта адзначыць, што не так даўно там быў кансэкраваны будынак касцёла – новай катэдры. 5 чэрвеня быў таксама абвешчаны біскупам Уладзіславам днём духоўных сустрэч для духавенства дыяцэзіі. Таму на малітоўным спатканні было шмат святароў-гасцей. Усе святары разам са сваім біскупам цэлебравалі Эўхарыстычную Ахвяру. Слова Божае прамовіў пастыр дыяцэзіі. Ён падкрэсліў вялікую любоў Бога, які захацеў застацца з людзьмі у Сакрамэнце свайго Цела і Крыві. Біскуп Уладзіслаў заахвоціў вернікаў наследаваць Хрыста ў шчырай узаемнай любові, узмацняючы сябе Святой Эўхарыстыяй.

Працэсія  Божага  Цела ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Пасля св. Імшы распачалася сама эўхарыстычная працэсія. Вуліцамі Віцебска пад гукі аркестра і пабожных каталіцкіх спеваў працэсія рушыла ў напрамку касцёла Духа Святога. Найсвяцейшы Сакрамэнт па чарзе між чатырма стацыямі неслі святары Віцебскай дыяцэзіі: кс. Францішак Кісель з Полацка, кс. Мечыслаў Янчышын з Глыбокага і кс. Раман Мурзіч з Віцебска. Традыцыйна падчас працэсіі чатыры разы было спяванае Евангелле. Адметна тое, што пры трэцяй стацыі Евангелле спявалі святары грэка-католікі.

Працэсія  Божага  Цела ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

На заканчэнне працэсіі ўсіх прысутных Найсвяцейшым Сакрамэнтам благаславіў біскуп Уладзіслаў Блін. Ён таксама падзякаваў парафіянам віцебскіх парафій за добрую арганізацыю свята, хору і аркестру за музычнае суправаджэнне, а міліцыі за бяспеку падчас руху працэсіі. Пробашч парафіі Духа Святога а. Андрэй Каліцяк SDS запрасіў святароў і вернікаў на пачастунак у парафіяльным доме.

Працэсія  Божага  Цела ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Ужо каторы год эўхарыстычная працэсія ў Віцебску збірае вернікаў з усёй дыяцэзіі. Вельмі радасна тое, што Хрыстус сёння патрэбны людзям. Напэўна ў сэрцах многіх надоўга застануцца словы з эўхарыстычнага спеву:

Твая чэсць, слава, наш добры Пане,

З веку да веку не перастане!

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

23 каментарыя

  1. Вэд  
    5/Чэрвень/2010 у 21:11

    цырк - на дроте )))))))))

  2. kupol  
    5/Чэрвень/2010 у 23:45 1

    @ Вэд:
    ---------
    не кажы пра тое чаго ты ня варты і не разумееш

  3. Лох  
    6/Чэрвень/2010 у 0:16 2

    во скочуць папы! ай ё.

  4. Дамінік  
    6/Чэрвень/2010 у 0:21 3

    Серж, лепш бы ты дарогу з іншага боку здымаў, а то атрымалася, што народ ідзе не па шашы, а па нейкім завулачку

  5. Вэд  
    6/Чэрвень/2010 у 8:37 4

    kupol пісаў:

    варты і не

    прауда вочы коле, разумнiк (закрый свой рот сам ) )))))))))))))))))

  6. Гара Джанін  
    6/Чэрвень/2010 у 11:09 5

    kupol пісаў:

    @ Вэд:
    ———
    не кажы пра тое чаго ты ня варты і не разумееш

    Зноў тыя, хто не верыць, - людзі другога гатунку, нявартыя і г.д. Фашысцкія замашкі нейкія ў вас...

  7. Петрык  
    6/Чэрвень/2010 у 13:14 6

    Новы аўтар. Віншую!

  8. Кс. Віктар Місевіч  
    6/Чэрвень/2010 у 14:56 7

    @ Петрык:
    Дзякуй! Рады, што Народныя Навіны такія адкрытыя для супрацоўніцтва.

  9. Forstor  
    6/Чэрвень/2010 у 16:17 8

    Толькi праваслауная вера-праудзiвая вера! Людзi прымайце праваслауную веру!

  10. Дамінік  
    6/Чэрвень/2010 у 20:07 9

    Вой, прашу прабачэньня! Толькі што заўважыў што аўтар паста не спадар Серабро))))))))

  11. Husar  
    7/Чэрвень/2010 у 15:47 10

    @ Вэд:

    Гэта Вы пра Хрыста, Якого несли у працэссіі?

    Калісці адказнасць сваёй душы панесті - не страшна ?

  12. Сяржук Серабро  
    7/Чэрвень/2010 у 16:59 11

    Дамінік, здымкі ўсёж мае, але я не зразумеў, што ты пішаш пра шашу. 8)
    З іншага боку дарогі ехалі машыны, дарэчы. 8))

  13. Вэд  
    7/Чэрвень/2010 у 19:32 12

    Husar пісаў:

    @ Вэд:
    Гэта Вы пра Хрыста, Якого несли у працэссіі?
    Калісці адказнасць сваёй душы панесті - не страшна ?

    Правильно - Напугал значит победил ! )))
    продолжай про грехи и проч.. чушь )))

  14. Гара Джанін  
    7/Чэрвень/2010 у 21:06 13

    Forstor пісаў:

    Толькi праваслауная вера-праудзiвая вера! Людзi прымайце праваслауную веру!

    Ёханы бабай!!!!!!!!!!!!!!!!! Што я бачу... ты перайшоў на беларускую мову? І колькі табе за гэта ЦРУ заплаціла? гы-гы...

  15. Гара Джанін  
    8/Чэрвень/2010 у 13:11 14

    Дарэчы, перакрыванне вялікіх вуліц (гл. на здымкі) не самая багаўгодная справа. Маглі б абысціся працэсіяй боьш сціплай

  16. Forstor  
    8/Чэрвень/2010 у 14:58 15

    Гара Джанін, знание разных языков характеризует прежде всего высокообразованного, высококультурного человека (чем больше, тем лучше). Ленин В.И., к примеру, в совершенстве владел пятью языками-немецкий, английский, французский, итальянский, польский, не считая русского! Лично я люблю изучать иностранные языки, и белорусский тоже! Изучение языков и полезно, так как тренирует память-это гарантия того, что в глубокой старости тебя не постигнет болезнь слабоумия, болезнь Альцгеймера и т. д.!!!

  17. Кс. Віктар Місевіч  
    8/Чэрвень/2010 у 15:13 16

    @ Гара Джанін:
    Гара Джанін пісаў:

    Дарэчы, перакрыванне вялікіх вуліц (гл. на здымкі) не самая багаўгодная справа. Маглі б абысціся працэсіяй боьш сціплай

    Працэсія рухалася ад касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Духа Св. Асабіста мне не ўяўляецца якімі меншымі вуліцамі яна магла б прайсці. Хадзіць па дварам праз рынкі - гэта сапраўды было б не багаўгодна. Працэсія - эўхарыстычная, падчас якой нясецца Найсвяцейшы Сакрамэнт - Цела Езуса Хрыста ў постаці хлеба. Дый удзел вернікаў быў шматлікі. Нашмат больш бяспечна было правесці працэсію па праезднай частцы дарогі, чым ствараць цеснату на тратуарах. Міліцыя тут спрацавала беззаганна. За што і атрымала падзяку ад біскупа Уладзіслава.

  18. Litvin  
    8/Чэрвень/2010 у 16:39 17

    Forstor пісаў:

    знание разных языков характеризует прежде всего высокообразованного, высококультурного человека

    )) Гэта спадар Фарстор сябе мае на ўвазе?

  19. Forstor  
    8/Чэрвень/2010 у 20:11 18

    Litvin, нет, имел в виду не себя, а в общем, абстрактно!

  20. Гара Джанін  
    10/Чэрвень/2010 у 12:53 19

    Кс. Віктар Місевіч пісаў:

    @ Гара Джанін:
    Гара Джанін пісаў:
    Дарэчы, перакрыванне вялікіх вуліц (гл. на здымкі) не самая багаўгодная справа. Маглі б абысціся працэсіяй боьш сціплай
    Працэсія рухалася ад касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Духа Св. Асабіста мне не ўяўляецца якімі меншымі вуліцамі яна магла б прайсці. Хадзіць па дварам праз рынкі - гэта сапраўды было б не багаўгодна. Працэсія - эўхарыстычная, падчас якой нясецца Найсвяцейшы Сакрамэнт - Цела Езуса Хрыста ў постаці хлеба. Дый удзел вернікаў быў шматлікі. Нашмат больш бяспечна было правесці працэсію па праезднай частцы дарогі, чым ствараць цеснату на тратуарах. Міліцыя тут спрацавала беззаганна. За што і атрымала падзяку ад біскупа Уладзіслава.

    Шаноўны "кс.", проста такое вулічнае мерапрыемства стварае вялікія перашкоды для тых, хто ў ім не ўдзельнічае. Навошта прыпадабняцца да камунякаў з іх мітынгоўшчынай? Можна ж правесці багаўгодныя мерапрыемствы на тэрыторыі касцёла

  21. Гара Джанін  
    10/Чэрвень/2010 у 12:55 20

    Forstor пісаў:

    Гара Джанін, знание разных языков характеризует прежде всего высокообразованного, высококультурного человека (чем больше, тем лучше). Ленин В.И., к примеру, в совершенстве владел пятью языками-немецкий, английский, французский, итальянский, польский, не считая русского! Лично я люблю изучать иностранные языки, и белорусский тоже! Изучение языков и полезно, так как тренирует память-это гарантия того, что в глубокой старости тебя не постигнет болезнь слабоумия, болезнь Альцгеймера и т. д.!!!

    на жаль, высокаадукаванасць і высокакультур'е не дадаюць чалавеку звычайных мазгоў... гы-гы...

  22. Betman  
    10/Чэрвень/2010 у 18:36 21

    @ Гара Джанін:

    Как ты хорошо себя описал!

  23. Гара Джанін  
    11/Чэрвень/2010 у 15:56 22

    Betman пісаў:

    @ Гара Джанін:
    Как ты хорошо себя описал!
    Працяг дыскусіі на форуме: link

    А ты, як звычайна, сябе "опИсал"... Як водзіцца, пераводзіш стрэлкі на іншага, па прынцыпе "сам дурань". Што толькі паказвае тваю дурноту.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: