У Полацку адкрылі помнік героям 1812 года

У Полацку сёння адбылася ўрачыстасць з нагоды адкрыцця помніка ў гонар герояў Айчыннай вайны 1812 года. Залачоныя дзвюхгаловыя арлы цяпер сядзяць у цэнтры старажытнага беларускага горада з блаславення прадстаўнікоў Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якія ўдзельнічалі ў цырымоніі адкрыцця манумента.

У Полацку адкрылі помнік героям 1812 года. Фота Сержука Серабро

Па словах намесніка старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Аляксандра Бабакова, аднаўленне ў Полацку гэтага помніка “з’яўляецца агульным святам для народаў Беларусі і Расіі”. А ў прывітальным лісце ад Паўла Барадзіна адзначалася, што “гэты помнік выхоўвае павагу да Беларусі і Расіі ў сённяшніх і будучых пакаленняў”.

Беларус побач з гэтым помнікам жаху будзе старацца не хадзіць...

Меткі: ,

Чытайце яшчэ