Пад Віцебскам з’явіцца лагер бежанцаў

У пасёлку Альгова пад Віцебскам 22-23 траўня размесціцца лагер бежанцаў. Жыць у ім будуць студэнты ВДУ імя П.Машэрава і валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа – удзельнікі ролевай гульні «У бягах» па вывучэнні праблем бежанцаў.

Ідэю гэтай 24-гадзіннай гульні Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) узяло ў сваіх калег з Даніі. Падчас яе студэнты адчуюць на сабе праблемы людзей, якія вымушаны перасяліцца з адной краіны ў другую, а затым інтэгравацца ў яе жыццё і законы. Для гэтага будуць створаны «сем’і бежанцаў» і ўмовы, блізкія да натуральных.

Гульню праводзіць БТЧК сумесна з Прадстаўніцтвам упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі ў межах штогадовага рэспубліканкага месячніка БТЧК «Адрас клопату – адзінокія людзі».

Наступнымі мерапрыемствамі, у прыватнасці, стануць: 28 траўня – міні-марафон інвалідаў-калясачнікаў у Віцебску, 31 траўня – акцыя «Дыхай вольна!» да Сусветнага дня без тытуню ў парку Мазурына, 16 чэрвеня – кірмаш вакансій для бежанцаў і асоб без пэўнага месца жыхарства.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. Вшывы Блох  
    21/май/2010 у 16:43

    Студенты ВГУ-беженцы от слова набег?
    🙂
    Ой невовремя они ента все затеяли. По осени надо было. Ща на дачах кроме редиски и лука есть нечего.
    🙂

  2. gfbfgb  
    22/май/2010 у 10:43 1

    правильно, нужно тренировать молодёжж,
    перед эмиграцией в европейские страны :))))

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: