Роўнаапостальную Вольгу папрасілі перасесць

4 красавіка экспертная рада па манументальнаму мастацтву Міністэрства культуры зацвердзіў відазменены эскіз віцебскага помніка княгіне Вользе — у канчатковым варыянце фігура Вольгі перамясцілася з носа ў сярэдзіну ладдзі.
Фанерная княгиня Ольга и отроки. Фото ННВ

Першы разгляд эскізаў трох помнікаў (Альгерду, Аляксандру Неўскаму і Вользе) адбыўся яшчэ 1 красавіка, але калі першыя два эскізы з агаворкамі зацвердзілі, то княгіне наладзілі абструкцыю.

Мінскаму скульптару Уладзіміру Слабодчыкаву заўважылі, што ладдзя з княгіняй Вольгай і трыма сімвалічнымі фігурамі на борце паўтарае ідэю і форму кіеўскай ладдзі з Лыбеддзю на носе і Кіям, Шчэкам і Харывам на карме. На думку рады, аўтар помніка для Віцебска скапіраваў чужую кампазіцыю, толькі замяніўшы Лыбедь Вольгай, а астатніх — умоўнымі персанажамі.
Помнік заснавальніка Кіева. Фота Mariah-Yulia

Аднак аўтар не разгубіўся і за месяц перапрацаваў праект. Скульптар, не доўга думаючы, “папрасіў” роўнаапостальную княгіню персесці з носа карабля ў цэнтар. Танна і сярдзіта. Праўда, цяпер Вользе не дужа зручна паказываць адкуль мусіць пайсці быць град Вітбеск. Але затое “не падобна” на кіеўскі арыгінал. У такім выглядзе помнік усталюць каля так званай “ямы”, дзе ўжо для гэтага спілавалі старую прыгожую вербу і ўстлёўвалі фанерны макет.

У конкурсе на помнік наўгародскаму князю Аляксандру Яраслававічу, празванаму Неўскім, перамагла сумесная праца нашых землякоў Аляксандра Гвоздзікава і Івана Казака, якая адлюстроўвае сюжэт прыезда князя ў Віцебск, каб забраць свайго сына. Гэта скульптурная кампазіцыя будзе ўсталяваная на плошчы 1000-годдзя, насупраць тэатра імя Якуба Коласа.

Самым цікавым, напэўна, для нашага горада будзе помнік вялікаму князю Альгерду, які выканае вядомы віцебскі скульптар Валерый Магучы. Конная скульптура князя вышынёй 3 метры размесціцца на пастаменце вышынёй 2,5 метры насупраць адбудаванай Уваскрасенскай царквы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ