Крыж Еўфрасінні Полацкай даставяць у Мінск

Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Полацкага Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра 24 красавіка даставяць у беларускую сталіцу. На працягу пяці дзён, да 28 красавіка, святыня будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы.

Духоўны сімвал Беларусі сталічныя вернікі сустрэнуць сёння ў 18 гадзін. Затым адбудзецца богаслужэнне. Прынясенне святыні праходзіць у межах святкавання 75-годдзя з дня нараджэння Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі, што праходзяць у сталіцы 22-25 красавіка, паведамляе афіцыйны сайт БПЦ.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: