Плошча Свабоды на паўтары тыдні стала кірмашом

На плошчы Свабоды ў Віцебску сёння, 22 красавіка, пачаўся кірмаш «Віцебская вясна». Гандаль у цэнтры горада разгарнуўся надоўга – да 2 траўня.

Сваю прадукцыю за гэтыя дні тут прадставяць каля 100 прадпрыемтваў з усёй краіны. На кірмашы пройдуць традыцыйныя выставы «Дом і сад», «Здароўе і прыгажосць», якія штогод ладзяцца ў Віцебску вясной. Набыць тут можна будзе шмат чаго: ад саджанцаў кветак да мэблі. Па кірмашовай завядзёнцы пакупнікоў будуць забаўляць канцэртамі, песнямі, танцамі, латарэямі і г.д.

Арганізатары кірмашу – Віцебскі гарвыканкам і Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу.

Меткі:

Чытайце яшчэ