Затрымалі віцебскага журналіста Ўладзіслава Стараверава
Незалежнага журналіста затрымалі «за здымкі рэжымнага аб’екту». Так тлумачаць супрацоўнікі Віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня, якія не жадаюць называць свае прозьвішчы.
Паводле міліцыянтаў, Уладзіслава Стараверава завязуць у Першамайскі РАУС, каб скласьці пратакол ці ўзяць тлумачэньні.
Журналіста затрымалі на Маскоўскім праспэкце, недалёка ад рэжымнай установы, дзе ад сёньня адбываюць пакараньні Сяргей і Віталь Каваленкі, асуджаныя Кастрычніцкім райсудом за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Для Ўладзіслава Стараверава гэта ўжо другое затрыманьне за два дні. Учора яго некалькі гадзін пратрымалі ў Кастрычніцкім РАУС, патрабуючы тлумачэньняў, ці здымаў ён акцыю каля Кастрычніцкага райсуду, перад якім Сяргей Каваленка ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг. Пыталіся таксама, ці не зафіксавана ў ягоных відэазапісах, хто вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на будынку Кастрычніцкага райаддзелу. Сьцяг правісеў там некалькі хвілінаў.
Уладзіслаў Старавераў кажа, што міліцыянты патрабуюць, каб ён зьнішчыў відэазапісы, зробленыя сёньня.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
22/красавік/2010 у 9:20
міліцыянты патрабуюць, каб ён зьнішчыў відэазапісы, зробленыя сёньня.......
Ну и не дебилы у нас в милиции и в руководстве? - и после этого они пытаются представить дураками этих
парнишек, что носятся с флагами и над ними же издеваются. А сами-то - ну не клоуны? )))
22/красавік/2010 у 11:43 1
Ну удалил бы при них записи... Делов-то? Потом домой, и R-Studio в руки...
22/красавік/2010 у 12:06 2
Мне кажется R-Studio не позволяет восстанавливать данные с кассеты Mini DV,
а удалить можно можно только затерев запись, то есть записать что-то поверх...