Маладыя хакеісты Віцебшчыны выступяць на U-18

Заўтра ў Беларусі стартуе юніёрскі чэмпіянат свету (U-18) па хакею з шайбай. Віцебшчыну ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі прадстаўляюць абаронца ”Віцебска” Яўген Лявонаў і нападаючыя з наваполацкага ”Хіміка-СКА” Арцём Ляўша, Руслан Журня, Ягор Агеенка.

Спаборніцтва пройдзе з 13 па 23 красавіка. За тытул лепшай каманды свету пазмагаюцца 10 дружын, якія падзелены на дзве групы.

Група “А”:
1. Канада
2. ЗША
3. Швецыя
4. Швейцарыя
5. Беларусь

Група “В”:
1. Расія
2. Чэхія
3. Фінляндыя
4. Славакія
5. Латвія

Каманды групы “А” будуць знаходзіца ў Бабруйску і свае матчы правядуць на “Бабруйск-Арэне”. Групу “В” прымае Мінск, і сустрэчы гэтых калектываў пройдуць у Палацы спорту.

Расклад гульняў зборнай Беларусі:
14 красавіка (серада) Швецыя – Беларусь
15 красавіка (чацвер) Беларусь – Канада
17 красавіка (субота) Беларусь – Швейцарыя
18 красавіка (нядзеля) ЗША – Беларусь

Меткі: ,

Чытайце яшчэ