Вёску Мосар пакінуць цвярозай насуперак жаданню жыхароў

Больш як сотня жыхароў вёскі Мосар неўзабаве пасля таго, як пайшоў з жыцця вядомы барацьбіт за цвярозасць і прыгажосць ксёндз Ёзас Булька, паставілі свае подпісы пад лістом за вяртанне алкаголю ў вёску.

Паводле Еўрапейскага Радыё для Беларусі, ў вёсцы быў праведзены своеасаблівы “рэферэндум”, падчас якога сотня з нечым жыхароў выказалася за тое, каб “зону цвярозасці” ў Мосары скасавалі, і толькі два дзесяткі чалавек пажадалі, каб вёска захавала статус непітушчай. Нягледзячы на грамадскае меркаванне, мясцовыя ўлады вырашылі захаваць зону цвярозасці.
Нагадаем: эксперыментальная “зона цвярозасці” была абвешчана ў Мосары ў жніўні мінулага года. У мясцовай краме не гандлююць алкаголем, і каб набыць спіртное, жыхары мусяць ездзіць у суседнія населеныя пункты.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ