Кандыдат у дэпутаты з Коханава накіраваў тэлеграму Аляксандру Косінцу
Мікалай Петрушэнка, жыхар пасёлка Коханава Талачынскага раёна, які балатуецца ў дэпутаты Віцебскага абласнога савета, накіраваў адмысловую тэлеграму старшыні аблвыканкама Аляксандру Косінцу.
У гэтай тэлеграме спадар Петрушэнка, які ідзе на выбары ад партыі “Справядлівы свет” патрабуе ад кіраўніка выканаўчай улады Віцебскай вобласці забяспечыць якасць радыёвяшчання пад час трансялцыі выступаў кандыдатаў у дэпутаты. У прыватнасці Мікалая Сямёнавіча хвалюе магчымасць таго, што якраз пад час крытычных выступаў могуць пачацца “непаладкі на лініі”.
Таксама Мікалай Петрушэнка накіраваў заяву ў пракуратуру Оршы, з нагоды таго, што, на яго думку, у Аршанскай друкарні на час выбараў уведзена цэзура, што парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. 28 сакавіка, пры спробе здаць у друк агітацыйныя матэрыялы, спадар Петрушэнка даведаўся, што для гэтага патрэбная віза тэратырыяльнай выбарчай камісіі, што, аднак, не прадугледжана ніводным нарматыўным актам.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
30/сакавік/2010 у 16:29
Петербург. Смольный. Ленину.
30/сакавік/2010 у 20:23 1
Радиовещание сейчас никто не слушает. Отставной полковник отстал от жизни.Да и прокуратура с комиссиями заодно.Зря время тратит.
31/сакавік/2010 у 9:45 2
Пётрык пісаў:
:)) Да.
31/сакавік/2010 у 10:29 3
Пиарится не по детски наш бывший полковник.
31/сакавік/2010 у 13:28 4
Чаму ўжо не самому Лукашэнку напісаць?
1/красавік/2010 у 20:54 5
Трэба халуёў улады далбіць усімі мэтадамі. А вам слабо?
3/красавік/2010 у 13:48 6
Фольксфронт пісаў:
Гм... моцна ж ён дзёўбнуў... як сапраўдны певень