Побач з помнікам Неўскаму ў Віцебску з’явіцца Палац шлюбаў

Сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец пабываў у абласной бібліятэцы і аддзеле ЗАГС гарвыканкама. Падчас наведвання другога губернатар аб’явіў, што ў Віцебску на плошчы Тысячагоддзя, побач са Свята-Дабравешчанскім храмам, будзе пабудаваны Палац шлюбаў. Будоўля пачнецца ўжо сёлета.

Спецыялізаваны будынак для правядзення ўрачыстай цырымоніі рэгістрацыі шлюбаў стане цудоўнай альтэрнатывай сённяшняму аддзелу ЗАГС гарвыканкама на вуліцы Леніна, што месціцца на першым паверсе жылога дома. Побач з Палацам шлюбаў губернатар загадаў стварыць сетку паслуг – салоны прыгажосці, фотаатэлье, рэстаран, гасцініцу, піша БелТА.

Тут жа, на плошчы Тысячагоддзя, установяць і помнік князю Аляксандру Неўскаму. Як ужо паведамлялі раней “ННВ”, кіраўнік вобласці лічыць, што са з’яўленнем у горадзе гэтай скульптуры ў маладажонаў павінна ўзнікнуць і новая добрая прыкмета, звязаная з сямейным дабрабытам.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ