Школьнікі з Віцебска і Чашнікаў – стыпендыяты фонда Ж.Алфёрава

Пераможцы міжнародных канферэнцый, прызёры рэспубліканскіх прадметных аліпіяд па фізіцы і хіміі – віцябляне Антон Путаў, Любоў Юдасіна і жыхар Чашнікаў Мікіта Дубко – сталі стыпендыятамі Фонда падтрымкі адукацыі і навукі нобелеўскага лаўрэата Жарэса Алфёрава.

Юныя таленты з Віцебшчыны атрымалі ад вядомага вучонага і грамадскага дзеяча, ураджэнца і ганаровага грамадзяніна Віцебска запрашэнне прыняць удзел у навуковым сімпозіуме, які пачнецца сёння ў Санкт-Пецярбурзе. А 18 сакавіка ва ўрачыстай абстаноўцы беларускія вучні атрымаюць дыпломы стыпендыятаў.

Фонд Ж.Алфёрава на матэрыяльную частку Нобелеўскай прэміі, атрыманую вучоным, патрымлівае фундаментальныя даследаванні ў галіне фізікі, жыццёва неабходныя для развіцця эканомікі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ