Полацкі Дзіцячы музей распачаў інтэрнэт-галасаванне па фотаконкурсе “Зімовыя малюнкі”

Дзіцячы музей ў Полацку прапануе вызначыць пераможцу фотаконкурса “Зімовыя малюнкі” наведнікам свайго сайту праз онлайн-галасаванне. Для галасавання прадстаўленыя 24 працы.
Адзін з конкурсных здымкаў

Конкурс фотаздымкаў на тэму «Зімовыя малюнкі» праходзіў з 11 студзеня па 9 лютага 2010 г. Па выніках конкурсу ў музеі адкрылася фотавыстава, якая будзе працаваць да 14 сакавіка.

Нагадаем, што гэта ўжо другі інтэрактыўны праект палачан. У пачатку месяца на сайце Полацкага гарвыканкама ўпершыню ў Беларусі адкрылася абмеркаванне горадабудаўнічага праекта праз інтэрнэт.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ