На фестывалі “Полацкі сшытак” збяруцца зоркі фольк-музыкі

У Полацку ў гарадскім Доме культуры 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, упершыню пройдзе адкрыты фолк-фестываль «Полацкі сшытак-2010». Мерапрыемства адбудзецца ў межах праекта «Культурная сталіца Беларусі¬2010», якой нядаўна стаў старажытны горад.

Чакаецца, што першы блін не стане комам – у свяце этнічнай музыкі возьмуць удзел зоркі: «Стары Ольса», «Палац», «Нагуаль», «AKANA-NHS», а таксама маскоўскі гурт «Абвиотура» (лаўрэат апошняга “Рок-Кола”). У праграме фэсту, акрамя канцэртнага шоу, запланаваны выставы-продажу вырабаў полацкіх рамеснікаў і літаратурных выданняў пра Полацк.

Фолк-фэст арганізоўваюць прыватнае унітарнае прадпрыемства «Рэнесанс ПРО», дырэкцыя фестывалю «Рок-Кола» пры падтрымцы аддзела культуры і аддзела па справах моладзі Полацкага гарвыканкама, гарадскога Палаца культуры.

Па словах Сяргея Анішчанкі, дырэктара фестывалю “Рок-Кола”, зачыненага полацкімі ўладамі ў 2007 годзе, “Полацкі сшытак” і “Рок-Кола” – гэта два абсалютна розныя праекты. Вядомага музыканта не пакідае спадзеў, што надзвычай папулярны полацкі фэст рок-музыкі некалі ўсё ж такі адродзіцца і будзе існаваць самастойна ад “Сшытка”. Пры гэтым Анішчанка жадае, каб гэты новы праект прыжыўся на полацкай зямлі і таксама набыў вядомасць.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ