Карціны ў бел-чырвоных танах забараняюцца да паказу
Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама забараніла выстаўляць работу Валерыя Шчаснага “Унія”.
У Віцебскім мастацкім музеі працуе выстава, складзеная з работ, выканананых на пленэрах памяці І.Ф. Хруцкага. Выстава адкрылася да 200-гадовага юбілея жывапісца і ўключае карціны майстроў з Беларусі і Расіі, якія былі напісаны ў розныя гады правядзення пленэра. Па звестках, што паступілі з Саюза мастакоў, не ўсе работы былі ўхваленыя камісіяй Упраўлення культуры.
Так, у экспазіцыю не трапіла работа верхнядзвінскага мастака Валерыя Шчаснага “Унія”, якая таксама была напісана падчас аднаго з пленэраў. Як нецяжка здагадацца, культурныя упраўленцы знайшлі ў карціне нейкі неправільны ідэалагічны падтэкст.
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
17/люты/2010 у 19:52
>>>Як нецяжка здагадацца, культурныя упраўленцы знайшлі ў карціне нейкі неправільны ідэалагічны падтэкст.
Дык, мсье Сцяпаненка, так ужо б і пісалі - за БЧБ! У дадзенай справе юрлівыя кампрамісы вакол ды каля - не да месца.
Хаця можа карціна да тэматыкі Хруцкага не адносіцца, ён жа больш па гародніне і партрэтах спецыялізаваўся.
А там 1000 рублёўкі мастацка ўвасобленай няма? Здаецца, 99% беларусаў пра Хруцкага даведваюцца выключна дзякуючы ёй (а астатні працэнт ў школе ММК ці гісторыю вучыў)))))))