Леанід Гаравы патрабуе роўных умоў на выбарах

Актывіст “Руху “За свабоду” Леанід Гаравы 15 лютага звярнуўся ў Гарадоцкую пракуратуру з заявай пра парушэнне заканадаўства. Прычынай звароту стала тое, што ў Гарадоцкім раёне колькасць выбаршчыкаў у выбарычых акругах вагаецца ад 420 да 842 чалавек (розніца на 100%), чым, па меркаванню заяўніка, прушаюцца нормы арт. 15 ч. 6 Выбарчага кодэкса.

15-ты артыкул Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у 6-й частцы указвае, што “выбарчыя акругі ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасці выбаршчыкаў: адхіленне колькасці выбаршчыкаў у выбарчай акрузе ... па выбарах дэпутатаў адпаведнага мясцовага Савета дэпутатаў ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, якія прыходзяцца на выбарчую акругу ў дадзены мясцовы Савет дэпутатаў, як правіла, не можа перавышаць 10 працэнтаў”. У Гарадоцкім раёне каля 20276 выбаршчыкаў. Гарадоцкім райсаветам для выбараў Гарадоцкага Савета дэпутатаў 26-га склікання была вызначана колькасць выбарчых акругаў – 31, пры гэтым сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу павінна складаць – 654 чалавек. Адпаведна патрабаванням Выбарчага кодэкса колькасць выбаршчыкаў у акругах можа вагацца ад 588 да 721 чалавек.

Гарадоцкая раённая камісія па прапанове Гарадоцкага райвыканкама ўтварыла 31 акругу, з якіх 18 маюць колькасць выбаршчыкаў меншую або большую за вызначаную Выбарчым кодэксам. Пры гэтым колькасць выбаршчыкаў дзвюх выбарчых акругах — Вайханскай (420) і Прудніцкай (421) з Вайханскага сельсавета — менш, чым колькасць выбаршчыкаў у Кабішчанскай (842) і роўна колькасці выбаршчыкаў Студэнцкай (841) акругах. Фактычна, атрымліваецца, галасы выбаршчыкаў Вайханскага сельсавета у два разы больш значныя, чым галасы выбаршчыкаў з Кабішчанскай і Студэнцкай акруг.

Леанід Гаравы лічыць, што выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Гарадоцкага райсавета былі ўтвораны з парушэннем патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта, на думку актывіста “Руха “За свабоду”, парушае раўныя выбарчыя правы грамадзян, можа прывесці да прызнання несапраўднымі выбараў у Гарадоцкі райсавет і марнатраўства народных грошаў.
Спадар Гаравы просіць пракурора правесці праверку выкладзеных фактаў і пры неабходнасці прыняць меры для аднаўлення нормаў дзеючага беларускага заканадаўства.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ