Фотарэпартаж: “Пушкінскі баль” у Віцебску
Сёння ў канцэртным зале “Віцебск” прайшоў “Пушкінскі баль”. І хоць нагода для яго была сумная – 10 лютага споўнілася 173 гады з дня смерці вялікага паэта, аднак у вучняў віцебскай гімназіі №3 атрымалася ўшанаваць памяць генія без залішняга трагізму і прыгожа. Атрымаўся сапраўдны баль!
Пушкінскія вершы чыталі героі ягоных жа твораў – Яўген Анегін, Таццяна Ларына, картачныя гульцы з “Пікавай дамы”, гісторыю свайго трагічнага кахання распавялі персанажы аповесці “Завіруха” Мар’я Гаўрылаўна і палкоўнік Бурмін. А Анегін дык чытаў вершы нават па-французску. Гучалі рамансы на пушкінскія вершы, прыгожыя паненкі млява абмахваліся веерамі, кавалеры запрашалі іх на мазурку, паланез і вальс. Адна з дзяўчатак вельмі ўвайшла ў вобраз – паводзіла сябе ну проста як вылітая Ганна Керн...
Напрыканцы дырэктар гімназіі Людміла Сомава зачытала ліст, які даслаў удзельнікам свята пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Пад занавес свята выступіў вядомы віцебскі паэт Давід Сімановіч. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі гімназія №3, Цэнтр нацыянальных культур і гарадская грамадская арганізацыя “Рускі культурны цэнтр “Русь”.
Усё было цудоўна, вось толькі адразу тром журналістам, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, прыйшла аднолькавая думка: шкада, што нашы таленавітыя беларускія дзеці так шануюць хай сабе і вялікага, але чужога паэта. Чаму б не зладзіць Коласаўскі ці Караткевічаўскі баль?
Чытайце яшчэ
10 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
11/люты/2010 у 1:06
“Рускі культурны цэнтр “Русь” - а дзе гэта ў нас такое РНЕ засядае?
11/люты/2010 у 9:30 1
"...Чаму б не зладзіць Коласаўскі ці Караткевічаўскі баль?.."
Таму, што Ф. Скарына у "Пiцеры працавау". Вось прауда можна зладзiць Баль Васiля Быкава, што "пiсау вершы"
Сорамна, але не пры гэтай уладзе мы будзем праводзiць вечарыны у гонар нацыянальных культурных дзеячау. I маладзёны пачнуць класьцi кветкi найперш к помнiку У. Караткевiча й к яшчэ неустаноуленаму (маю надзею, што пакуль)пастамэнту В. Быкава, а не к непауторнаму паэту, але суседняй краiны Пушкiну, або к. Вольге i падоб.
11/люты/2010 у 13:13 2
Можно иметь большие претензии к росийскому государству и российской власти, но Пушкин явление наднациональное.
11/люты/2010 у 13:20 3
Усё было цудоўна, вось толькі адразу тром журналістам, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, прыйшла аднолькавая думка: шкада, што нашы таленавітыя беларускія дзеці так шануюць ХАЙ САБЕ I ВЯЛIКАГА, АЛЕ ЧУЖОГА паэта!!!
Любит Яна эпатировать.
Ради красного словца не пожалеет и отца:)
Не понятно только, зачем тогда вообще огород городить с этим репортажем.
Мне например, было бы жутко представить детей знающих Коласа и Караткевича,
но имеющих смутное представление о Пушкине.
Нужно создавать свою культуру, чтобы к ней тянулись люди,
а не плевать на великих.
А "Бал" производит убогое впечатление.
Похоже, устроили, чтобы как-то использовать, скопившуюся кучу нарядов.
11/люты/2010 у 18:12 4
Паситесь, мирные народы!
Вас не разбудит чести клич.
К чему стадам дары свободы?
Их должно резать или стричь.
Наследство их из рода в роды
Ярмо с гремушками да бич.
13/люты/2010 у 13:30 5
@ елена:Да вашему Пушкину до общечеловеческих ценностей как княгине Ольге до Ефросинье Полоцкой.Махровый шовинист.
Клеветникам России
О чём шумите вы, народные витии?
Зачем анафеме грозите вы России?
Что возмутило вас, волнения Литвы?
Оставьте, это спор славян между собою,
Домашний, старый спор, не раз уж взвешенный судьбою...
А дальше ему там не только Литва, но и злата Прага мерещилась "русскою" землёю.
13/люты/2010 у 18:22 6
rezoner пісаў:
Мы яе ствараем столькі, колькі існуе беларуская нацыя. І з боку расейцаў увесь гэты час толькі навязваюцца вось такія ілжэкультурныя ідалы.
13/люты/2010 у 18:24 7
Дый "гамназія" № 3 (цытую, як яе называюць самі вучні) - даўно ператварылася ў адмарожаную прарасейскую ўстанову, дзякуючы кіраўніцтву.
13/люты/2010 у 18:45 8
Кстати, замечали, ругательские образы выдают собственные комплексы человека.
К примеру, малыш обзывает других "малявка", а у старика все - "старые хрычи".
Так и у вас:)
ілжэкультурныя ідалы, это все же не про Пушкина, а про белорусских инженеров человеческих душ.
А если вспомнить, что авторитет печатного слова во всем мире стремится к нулю,
может, проще выращивать других национальных идолов. Например, певцов-актеров-спортсменов.
15/люты/2010 у 19:31 9
rezoner пісаў:
Ваша псіхолагаўская трызня - гэта якраз сведчанне комплексаў і няўпэўненасці ва ўласнай думцы. Што і бачым праз постынгі