Будзьце асцярожнымі з печкамі

У марозныя дні нічога так не радуе, як трэск сухіх дроваў, якія гараць у печцы. Але неасцярожнасць з агнём, або няспраўнасць сістэмы пячнога ацяплення можа прывесці да трагедыі.

26 студзеня пажар адбыўся ў вёсцы Пальмінка Гарадоцкага раёна. Пенсіянерку — жыхарку прыватнага дома — выратавалі з агню суседзі. Пажарныя мяркуюць, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў пабудовы пячнога ацяплення (адсутнасць раздзелкі).

27 студзеня загарэўся жылы дом у Лепелі, зноў у пенсіянеркі. Дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму паведамляльніку супрацоўнікі МНС своечасова даведаліся пра пажар і выратавалі гаспадыню хаты. Мяркуемая прычына пажару — выпадзенне вуглёў з печкі, якая цеплілася без нагляду.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ