Сяргея Серабро выклікаюць на допыт у пракуратуру

Журналісту і рэдактару сайта “Народныя навіны Віцебску” Сяргею Серабро, у якога міліцыянты забралі фотаапарат і два сыстэмныя блокі кампутараў, пасля скаргі ў пракуратуру вярнулі маёмасьць.

Нагадаем, ператрус у кватэры, якую здымаюць Сяргей Серабро і ягоная жонка, адбыўся 13 студзеня. Ён быў зьвязаны з крымінальнай справай Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы на плошчы Перамогі. Гэты момант, а таксама тое, як сьцяг здымалі супрацоўнікі МНС, журналісту ўдалося сфатаграфаваць. Гэтыя здымкі й цікавілі міліцыянтаў: супрацоўнікі ў форме спрабавалі затрымаць спадара Серабро яшчэ падчас здымак, але з тэхнічных прычынаў яны не змаглі ні паглядзець, ні выдаліць непажаданыя кадры, якія потым шырока разышліся па інтэрнэце.

Тым не менш міліцыянты запісалі асабістыя зьвесткі Сяргея Серабро і праз колькі дзён прыйшлі ў кватэру, дзе ён жыве. Каб правесьці ператрус, выклікалі гаспадыню, і забралі аргтэхніку бязь ведама ўладальніка.

Спадар Серабро быў змушаны зьвярнуцца ў абласную пракуратуру, бо забраньне маёмасьці лічыць незаконным. Учора яму патэлефанавала сьледчая Аксана Муравіцкая, якая вядзе справу Сяргея Каваленкі, і прапанавала вярнуць рэчы. Сяргей Серабро адзначае, што з выгляду іх нібыта ніхто не чапаў і не дасьледаваў – усе пячаткі, датаваныя 13-м студзеня, засталіся некранутыя.

Ад спадарыні Муравіцкай журналіст атрымаў і позву на допыт: у панядзелак 1 лютага ён мусіць распавесьці сьледчай па справе Сяргея Каваленкі, каму належыць тэхніка, якая знаходзілася ў ягонай кватэры.

Сяргей Серабро лічыць, што сыстэмныя блёкі і фотаапарат былі забраныя падчас ператрусу ня толькі таму, што міліцыянты хацелі ўважліва разгледзець фатаздымкі плошчы і бел-чырвона-белага сьцяга на ёлцы. Ён не выключае, што супрацоўнікі міліцыі імкнуліся такім чынам яшчэ й паралізаваць аднаўленьне сайту “Народныя навіны Віцебску”, на якім учынак Сяргея Каваленкі актыўна камэнтаваўся наведнікамі, а таксама зьяўляліся апошнія зьвесткі пра лёс апазыцыянэра, супраць якога распачалі крымінальную справу.

Радыё Свабода

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

9 каментарыяў

  1. DeadMoroz  
    27/студзень/2010 у 19:52

    Зочем ходить? Скоро к каждому придут... http://news.tut.by/159195.html

  2. белорус  
    28/студзень/2010 у 1:25 1

    Белорусофобы всё никак успокоиться не могут. Откуда такая ненависть к белорусам?

  3. Litvin  
    28/студзень/2010 у 12:09 2

    белорус пісаў:

    Откуда такая ненависть к белорусам?

    А сами себя белорусы....ну хотя бы уважают? Жить при таком хамском, беспардонном, бравирующем своими ненормальными выходками руководстве (что высшем, что рангом ниже). И какое же должно быть отношение к белорусам со строны, если они сами себя загнали в ранг быдла

  4. птица  
    28/студзень/2010 у 19:18 3

    По-мойму, мало об этом просто говорить - "трэба рабіць".
    Нас запугали, но ведь не всех?

  5. Алекс  
    29/студзень/2010 у 0:33 4

    Следователь женщина, судья женщина, 70% исполнительных органов власти - бабы старше сорока лет, 25 % из них не имеют высшего образования.Перегруженные бытовухой, неуверенные в завтрашнем дне, неудовлетворённые, раздражённые дефицитом мужского внимания. Дожили. Матриархат какой-то.

  6. mixail  
    30/студзень/2010 у 3:09 5

    "супрацоўнікі ў форме спрабавалі затрымаць спадара Серабро яшчэ падчас здымак, але з тэхнічных прычынаў яны не змаглі ні паглядзець, ні выдаліць непажаданыя кадры,"
    Т.е. "пробовали задержать" - значит не задержали, но в тоже время: по техническим причинам не смогли посмотреть и удалить. Какая же техпричина - быстро бегает?

  7. mixail  
    30/студзень/2010 у 3:19 6

    @ Litvin:
    народ делит себя сам на элиту и быдло, совершенно свободно. Если человека заботят глобальные проблемы общества, государства или организации, если он мучится над их решением – то это элита общества, государства, организации. Востребована она или нет данными обществом, государством или организацией – это второй вопрос. Соответственно, быдло мучит только вопрос, как пожрать и поразвлекаться. Быдло тоже может поговорить на глобальные темы, но это для быдла вид развлечения между работой и жратвой. Элита, чтобы судить по теме, ищет и получает весь объем информации, тщательно обдумывает свое суждение, а быдло развлекается бряканием того, что быдло заучило, или что первое в голову стукнет.

  8. mixail  
    30/студзень/2010 у 3:20 7

    mixail пісаў:

    @ Litvin:

    народ делит себя сам на элиту и быдло, совершенно свободно. Если человека заботят глобальные проблемы общества, государства или организации, если он мучится над их решением – то это элита общества, государства, организации. Востребована она или нет данными обществом, государством или организацией – это второй вопрос. Соответственно, быдло мучит только вопрос, как пожрать и поразвлекаться. Быдло тоже может поговорить на глобальные темы, но это для быдла вид развлечения между работой и жратвой. Элита, чтобы судить по теме, ищет и получает весь объем информации, тщательно обдумывает свое суждение, а быдло развлекается бряканием того, что быдло заучило, или что первое в голову стукнет.
    Працяг дыскусіі на форуме: link

  9. Рикардо  
    31/студзень/2010 у 19:22 8

    А кто будет бороться? Весь народ понабрал кредитов, потому как иначе не прожить, а будешь выступать, расторгнут контракт на работе и вали на улицу из кредитной квартиры вместе с детьми.Поэтому все работают, как китайцы, за миску риса и помалкивают.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: