У моцныя маразы скарацілі інтэрвал руху транспарта

У Віцебскай вобласці перад надыходам моцных маразоў праведзены шэраг мерапрыемстваў для прадухілення надзвычайных сітуацый.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на абласную камісію па надзвычайных сітуацыях, транспартныя службы павялічылі колькасць аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў на гарадскіх маршрутах для скарачэння інтэрвала руху. У рэгіёне ўзмоцненыя дзяжурныя службы МНС і аварыйныя брыгады камунальных службаў. Іх супрацоўнікі забяспечаны цёплай вопраткай, інструментам і абсталяваннем для працы ў экстрэмальных сітуацыях. У вобласці маюцца дзве мабільныя кацельныя на выпадак ўзнікнення аварый.

Анамальныя маразы прыйшлі разам з паўночным антыцыклонам, які насунуўся на нашу вобласць. Сёння ўдзень у Віцебску чакаюцца маразы да мінус 21 градуса, заўтра – да мінус 20. Па прагнозах сіноптыкаў, маразы крыху спадуць толькі напрыканцы наступнага тыдня.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ