“У Віцебску аблава”, “Зачистка в Витебске”…

Такімі і падобнымі загалоўкамі сёння стракацяць беларускія інтэрнэт-выданні. Жарсці выкліканы тым, што ў Віцебску 15 студзеня затрымалі двух актывістаў ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” – Алеся Галаваня і Валерыя Раманенку, і асудзілі сябра Сяргея Каваленкі Тараса Сургана.

Галавань і Раманенка да панядзелка змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. На дэмакратычных актывістаў складзеныя пратаколы па артыкуле 17 частка 2 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэнняў «Знаходжанне п’янымі ў грамадскім месцы».

Сем сутак арышту прысудзілі актывісту «Маладой Беларусі» Тарасу Сургану – сябру Сяргея Каваленкі, які тыдзень таму падняў над галоўнай віцебскай ёлкай бел-чырвона-белы сцяг. Сурган, затрыманы 9 студзеня нібыта за нецэнзурную лянку, таксама будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ