Памёр Ёзас Булька
Сёння на 85-м годзе жыцця памёр вядомы каталіцкі святар Ёзас Булька, які служыў у касцёле Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна. Ксёндз сканаў у мінскай бальніцы пасля паўторнай аперацыі на сэрцы. Пахаванне святара адбудзецца 11 студзеня ў 11 гадзін у вёсцы Мосар.
У Мосары, які Булька са звычайнага п’янага калгаса пераўтварыў у сапраўдны “беларускі Версаль”, прайшлі апошнія 19 гадоў жыцця святара. Мясцовыя жыхары бачылі ў ягонай асобе вялікі аўтарытэт – ксёндз Ёзас адвучыў ад п’янства цэлы сельсавет, стварыў у Мосары музей цвярозасці, пасадзіў Алею цвярозасці, пасадзіў і даглядаў унікальны парк. У суседняў вёсцы Парыж па ягонай ініцыятыве ўзвялі “Эйфелеву вежу” і адчынілі музей Яна Паўла ІІ.
У 2005 г. Ё.Булька стаў першым каталіцкім святаром у Беларусі, які атрымаў прэмію беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі “За духоўнае адраджэнне”.
Нягледзячы на паважаны ўзрост, святар быў увесь час на нагах і выношваў безліч планаў. Напрыклад, усталяваць сувязь паміж жыхарамі вёскі Парыж і французскай сталіцай, адкрыць у Мосары Алею юнацтва, добраўпарадкаваць набярэжную мясцовай рачулкі Маргва, паставіць помнікі Адаму і Еве і інш.
Не выключана, што здароўе і сілы святара падарваў буйны скандал у мінулым годзе – СМІ абвінавачвалі яго ў супрацоўніцтве з камуністычнымі спецслужбамі ў Літве, дзе Булька жыў да таго, як стаць святаром.
Чытайце яшчэ
9 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
9/студзень/2010 у 19:17
Вечная памяць!
А ведаеце хто Бульку жыццё скараціў - Пачобут! Вось так, спадар Анджэю, з-за такіх нягодных асобаў, як вы, у 1939 годзе знікла ІІ Рэч Паспалітая, а зараз сыходзяць у нябыт годныя людзі.
Чамадан, вакзал!
9/студзень/2010 у 22:50 1
Почобут только написал по жареным фактам.
А факты ему подсунул алкооп из Глубокого некто Берникович, которому католический священник Булька мешал в своем местечке загулы устраивать.
9/студзень/2010 у 23:25 2
R.I.P.
10/студзень/2010 у 0:19 3
да... вечная память. поистине святой...
10/студзень/2010 у 12:18 4
Варта вялікай павагі створаная ім вольная ад алкаголю зона
10/студзень/2010 у 16:44 5
Вечная памяць.
11/студзень/2010 у 4:21 6
@ ОльгаК:
Я, калісці, працаваў ў сістэме "Мінскэнерга", дык быў у нас таксама Берніковіч адзін (з Мосара), і што дзіўна, таксама вельмі ж ненавідзіў кс. Юзэфа. Крычаў: Да пайшоў ён на х-й, гэты Булька". Як казалі мне, Булька вымусіў гэтага Берніковіча закадзірвацца. І выгнаў з вёскі. Той падаўся ў сталіцу. Цяпер той Берніковіч дырэктара майго былога возіць, чалавекам ціпа стаў. Але хамло, яно і за рулём чорнай Волгі - хамло.
11/студзень/2010 у 21:56 7
Вечная память. Хороший поляк был. В крайнем случае не лез в политику, как этот русский поп филарет минский да ещё и слуцкий.
16/май/2010 у 16:46 8
< Алекс пісаў:
Он был литовец. А поляком был Почобут.
Wieczny odpoczynek racz mu da? Panie, a swiat?o?? wiekuista niechaj mu ?wieci. Niech odpoczywa w pokoju wiecznym. Amen