Міліцыянт выратаваў двух чалавек
Двух чалавек выратаваў на пажары прапаршчык міліцыі з Лепельскага аддзела аховы Ігар Васільеў.
Як паведамляе газета “Звязда” са спасылкай на першага намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Ігара Полесава, здарэнне адбылася а тэцяй гадзіне ночы. Прапаршчык Васільеў вяртаўся дадому на машыне. Ўбачыў, што гарыць дом у прыватым сектары. Ігар Васільеў не толькі выклікаў пажарную ахову, але і асабіста ўзяў удзел ў ліквідацыі пажара ды ратаванні гаспадароў дома.
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
6/студзень/2010 у 11:36
Двух чалавек выратаваў на пажаты прапаршчык міліцыі з Лепельскага аддзела аховы Ігар Васільеў.
на пажаРы?