Віншаванне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна

Дзякую табе, мама, за тое, што мяне нарадзіла. Дзякую табе за мацярынскую любоў. Дзякую табе за святарства, якое для мяне вымаліла. За тое, што дзякуючы маёй паслузе штодня нараджаецца Хрыстус у сэрцах маіх братоў і сясцёр.

За акном цёмная ноч атуляе зямлю, а я на каленях дзякую Стварыцеля за цуд Божага Нараджэння. Дзякую за маці, якія нараджаюць дзяцей. Дзякую за кожнае новае жыццё.

Дзіцятка для нас нарадзілася – маленькі Езус. Ён нястомна чакае кожнага з нас. Прагне даць нам усім прыгожае жыццё, поўнае радасці і любові. Прымі Яго запрашэнне і будзь шчаслівы.

Віншую кожнага з вас з нагоды Божага Нараджэння і шчыра жадаю быць годнымі запаветаў Хрыста!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ