У Віцебску ўпершыню ўсталявалі скульптуры з лёду

На плошчы Перамогі ў Віцебску з’явіліся чатыры ледзяныя скульптуры, якія выканалі выкладчыкі і студэнты мастацка-графічнага факультэта ВДУ. Разьбой па лёдзе віцебскія мастакі заняліся ўпершыню.
Ледзяныя скульптуры ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Скульптуры мядзведзя, тыгра, зайца і Дзеда Мароза размясціліся з двух бакоў сцэны, якая ўсталяваная на плошчы Перамогі. На жаль, ніхто не падумаў забяспечыць мастакоў цэльнымі масівамі ільда, з якіх можа б было высякаць творы, таму фігуры складаюцца са змарожаных ледзяных пліт невялікай таўшчыні. Улічваючы тое, што вышыня зайца, напрыклад, складае каля 2 метраў, майстрам прыйшлося змарозіць разам 9 ільдзін.

Ледзяныя скульптуры ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Будзем спадзявацца, што новыя ледзяныя жыхары Віцебска здолеюць перажыць надыходзячую адлігу і будуць радаваць дзятву ўсё зіму. Цікава, што ў Маскве выраб прафесіяналамі ледзяной скульптуры вышынёй каля 2 метраў каштуе 8 000 расейскіх рублёў, што складае 750 000 беларускіх рублёў.

Ледзяныя скульптуры ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Ледзяныя скульптуры ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

13 каментарыяў

  1. ден  
    23/снежань/2009 у 17:00

    Тебя б на озеро и я бы посмотрел, как ты обеспечил цельными кусками льда художников.

  2. Сяржук Серабро  
    23/снежань/2009 у 17:06 1

    @ ден:
    Па-нармальнаму лёд для скульптур робяць лёдагенератарам. З вадаёмаў яго здабываюць па-беднасці, бо натуральны лёд досыць мутны ў адрозненні ад штучнага.

  3. Сухэ-Батор  
    23/снежань/2009 у 18:15 2

    Этот тигра - хомяк какой-то.
    А медвед - беременный.

    Нет в Витебске художников, рыдает Шагал...

  4. ден  
    23/снежань/2009 у 18:33 3

    @ Сухэ-Батор:
    Сухэ-Батор пісаў:

    Этот тигра - хомяк какой-то.
    А медвед - беременный.
    Нет в Витебске художников, рыдает Шагал…
    Працяг дыскусіі на форуме: link

    Дааа, критиков у нас хватает, а как руками, что-нибудь сделать, так днем с огнем не найдешь!

  5. Вшывы Блох  
    23/снежань/2009 у 20:53 4

    🙂 🙂 🙂 🙂 🙂
    Ржунимагу!!!!
    🙂 🙂 🙂

    Это карма!!!

    Как тока "На плошчы Перамогі ў Віцебску з’явіліся чатыры ледзяныя скульптуры", дык сразу температура в плюс! 😉

  6. AntiKos  
    23/снежань/2009 у 21:07 5

    А атракционы поставил -- в минус.

    Прогневил Косинец кого-то на небеси!

  7. 1  
    23/снежань/2009 у 22:25 6

    не тем богам молитесь

  8. Рикардо  
    24/снежань/2009 у 13:28 7

    Зато как классно в холодрыгу на каруселях кататься.Вылазишь с карусели,лицо шасливое и всё в соплях...

  9. Не назіральнік  
    24/снежань/2009 у 13:30 8

    Гэта будзе класна для жадаючых астыць пасля п'янкі, з радасці, што дурням устанавілі "самую лепшую плошчу ў свеце".

  10. Сухэ-Батор  
    24/снежань/2009 у 13:36 9

    Вроде как карусели сегодня с утра убирали уже.

  11. Мокры  
    24/снежань/2009 у 13:51 10

    Гэта таму што пацяплела. Самы цымус было катацца пры марозе мінус 20!

  12. 1  
    25/снежань/2009 у 0:34 11

    дебилы - критики!!!

  13. 10  
    25/снежань/2009 у 11:34 12

    А падхалімы, канечне, разумныя і адораныя... :-Р

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: