У Оршы зафіксавалі новы мінімум тэмпературы

Карта мінімальнай тэмпературы паветра на 15.12.2009 / meteoinfo.byУ мінулыя суткі ў Віцебску і Оршы надвор’е было самае халоднае ў Беларусі. Слупок тэрмометра апусціўся на 24 градусы ніжэй нулявой рысы. Пры гэтым у Оршы зафіксавалі новы абсалютны мінімум ночы на 15 снежня.

Мінулая рэкордна нізкая тэмпература 15 снежня была зафіксаваная ў Оршы 12 гадоў назад — у 1997 годзе аршанцаў падмарозіла да -23,6 градусаў па Цэльсію. Віцебску да ўсталявання новага тэмпературнага рэкорду не хапіла амаль градуса.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ