У Віцебску баяцца паўтарэння трагедыі ў Пярмі

У Віцебску перад навагоднімі святамі пачаліся праверкі пажарнай бяспекі ў месцах, дзе збіраецца шмат людзей – у крамах, рэстаранах і іншых сацыяльных і культурна-забаўляльных аб’ектах. Няцяжка здагадацца, што такая ўвага да пажарабяспекі звязана з нядаўняй трагедыяй у начным клубе ў расійскай Пярмі.

Як паведамляе БелТА, даручэнне правесці маштабныя праверкі даў кіраўнікам мясцовых сілавых структур і МНС старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Прычым праверцы падлягаюць не толькі ўстановы, але двары дамоў, дзе на святы ўзрываюць петарды.

Губернатар даў загад на ўчарашнім пасяджэнні аблвыканкама, і выконваць яго пачалі адразу ж. Так, у нядаўна адкрытую краму “Гермес” на праспекце Чарняхоўскага інспектар заівтаў ужо познім вечарам, гадзін каля дзевяці, і добра-такі запалохаў мясцовых супрацоўнікаў. Зрабіў вымову наконт таго, што ў краме працуюць толькі адны дзверы. “Вам што, Пярмі мала?!” – грозна спытаў ён разгубленых прадстаўнікоў адміністрацыі крамы і ахоўнікаў. Тыя ў адказ абяцалі выканаць усе распараджэнні строгага дзядечкі, накіраваныя на тое, каб “Перм” у іхняй краме не паўтарылася.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ