Самы вялікі храм Віцебска павінен адкрыцца меней як праз год

Самы вялікі храм Віцебска – кафедральны Свята-Успенскі сабор – павінен адкрыцца меней як праз год, у кастрычніку 2010 года. Такое распараджэнне даў мясцоваму чынавенству старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.

Распісваць храм пачнуць ужо ў пачатку новага года, а да ліпеня павінны скончыць будаўніча-мантажныя працы і добраўпарадкаванне. Плануецца, што да сабора, які стаіць на высокім беразе Заходняй Дзвіны, будзе весці вялікая лесвіца, а сам храм будзе мець прыгожую падсветку.

На працоўнай нарадзе, якая праходзіла на будаўнічай пляцоўцы каля Успенскага сабора, А.Косінец сказаў, што на цырымонію ўрачыстага адкрыцця адноўленага храма трэба будзе запрасіць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку і Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ