У Віцебску прыходзіць выстава твораў Язэпа Драздовіча

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ўпершыню праходзіць выстава арыгінальных прац вядомага беларускага мастака, скульптара, этнографа, пісьменніка, настаўніка Язэпа Драздовіча.

Гэта каля 30 твораў, сярод якіх знакамітыя драздовічаўскія “маляваныя дываны”, а таксама жывапіс, графіка і прыкладное мастацтва.Усе гэтыя творы захоўваюцца ў Германавіцкім музеі культуры і побыту (Шаркаўшчынскі раён). І для Віцебска, дзе ў фондах краязнаўчага музея няма ніводнай арыгінальнай працы Драздовіча, гэта экспазіцыя стала вялікай культурнай падзеяй і магчымасцю для ягоных жыхароў пазнаёміцца са спадчынай творцы, імя якога побач з Маркам Шагалам увайшло ў кнігу “100 лепшых мастакоў свету”.

Выстава будзе доўжыцца яшчэ месяц. На яе адкрыцці адбылася прэзентацыя навуковага выдання “Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час...”, выхад якога ў свет быў прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння мастака. Кніга падрыхтавана па ініцыятыве культурна-асветніцкага цэнтра імя Я.Драздовіча ў Германавічах.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

1 каментар

  1. Скрайновіч  
    25/Лістапад/2009 у 19:28

    Варта згадаць імя Ады Райчонак, безь якой не было б ані выставы, ані кнігі, ані, у значнай ступені, памяці пра славутага мастака Язэпа Драздовіча.
    Шаноўная спн. Райчонак! Дзякуй вам за вашую няўтомную працу!

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: