У Віцебску адбудзецца сустрэча з выдаўцом і пісьменнікам Анатолем Тарасам

Вядомы пісьменнік і выдавец Анатоль Тарас, аўтар такіх папулярных кніг, як “Боевая машина” і “История имперских отношений: белорусы и русские”, прадставіць ў Віцебску прект “Неизвестная история” і часопіс “Дзяды”, рэдактарам якога з’яўляецца.

Анатоль Яўхімавіч Тарас нарадзіўся ў 1944 годзе, у сям'і кадравага афіцэра савецкай ваеннай выведкі. У 1963-66 гадах служыў у асобным разведвальна-дыверсійным батальёне 7-й танкавай арміі. З 1967 па 1975 год удзельнічаў у 11 аперацыях, якія праводзіліся спецпадраздзяленнямі ГРУ ў розных рэгіёнах свету. Мае некалькі ўрадавых узнагарод. У 1972 годзе А. Я. Тарас скончыў філасофскае аддзяленне БДУ, а ў 1979 — Акадэмію педагагічных навук у Маскве. У тым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную злачыннасці падлеткаў і моладзі. З 1984 А. Я. Тарас займаўся прыкладной псіхалогіяй ў рамках праектаў, якія выконвалі па заказах Міністэрства абароны СССР. З 1991 года займаецца выключна рэдактарскай і выдавецкай дзейнасцю.

Сустрэча адбудзецца 12 лістапада ў “Еўрапейскім клубе” па адрасе: вул. 1-я
Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”). Пачатак - 18.00. Тэл. для даведак 27-23-39, маб.029-7110898, 6513253, 1189238.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ