Парламент “Усходняга партнёрства” можа размясціцца ў старажытнай Вільні

21 кастрычніка на сумеснай сустрэчы краін-удзельніц праграмы “Усходняе партнёрства”, якая прайшла 21 кастрычніка ў Стакгольме (Швецыя), была сфармаваная працоўная група па стварэнню парламенцкай асамблеі “Еўрасаюз — Усходняе партнёрства” (EURONEAST).

Стакгольмская сустрэча стала першым афіцыйным форумам, на якім абмяркоўваліся механізмы стварэння міжпарламенцкіх структураў “Усходняга партнёрства”. Таксама пры гэтым прайшлі таксама сустрэчы старшынь камітэтаў па міжнародных справах парламентаў краін, якія ўдзельнічаюць ва “Усходнім партнёрстве”.

Па папярэдняй дамоўленасці парламенцкая асамблея “Усходняга партнёрства” будзе складацца з 120 дэпутатаў: 60 парламентарыяў будуць прадстаўляць Еўрасаюз і па 10 дэпутатаў накіруюць краіны-удзельніцы праграмы — Азербайджан, Арменіі, Беларусь, Грузіі, Малдова і Украіна.

У працоўную групу, якая адлюстроўвае будучую структуру асамблеі, ўвайшлі 12 парламентарыяў. У іх ліку шэсць прадстаўнікоў ад вышэй пералічаных краін, а таксама шэсць дэпутатаў парламентаў Еўрасаюза. Працоўная група цягам паўгода павінна выпрацаваць канцэпцыю EURONEAST і узгадніць прынцыпы і механізмы будучага ўзаемадзеяння парламентаў ў межах “Усходняга партнёрства”.

Сябра парламенцкага Камітэта па замежных справах Літвы Эманіуліс Зінгерыс выступіў з прапановай размясціць у Вільні Парламенцкай асамблеі “Еўрасаюз — Усходняе партнёрства” (EURONEAST). Такая прапанова можа быць з этузіазмам успрынятая беларусамі, паколькі Вільня — старадаўняя сталіца Вялікага Княства Літоўскага, часткай якога з’яўлялася тэрыторыя сучаснай Беларусі.

Акрамя таго 16-17 лістапада ў Брусэлі павінен прайсці Форум грамадзянскай супольнасці ў рамках еўрапейскай праграмы “Усходняе партнёрства”, у якім прымуць удзел больш за 400 няўрадавых арганізацый з шасці краін-удзельніц праграмы і краін Еўрасаюза. Сярод іх па інфармацыі арганізатараў на дадзены момант ухвалены ўдзел 76 няўрадавых арганізацый Беларусі, 69 — Азербайджана, 62 — Украіны, 50 — Арменіі, па 30 — Грузіі і Малдовы, а таксама 122 такіх жа арганізацыі з дзяржаў-сябраў Еўрасаюза. Якія менавіта арганізацыі будуць прадстаўляць Беларусь, пакуль невядома, як невядома колькі сярод іх блізкіх да апазіцыі няўрадавых арганізацый, а колькі прадзяржаўных структур.

Мэтай форуму з’яўляецца спрыянне супрацоўніцтву паміж няўрадавымі арганізацыямі, якія прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць краін-удзельніц “Усходняга партнёрства”. Таксама з дапамогай НДА мяркуецца ажыццявіць тэхнічнае забеспячэнне рэалізацыі двухбаковых і шматбаковых праектаў, у якіх будуць удзельнічаюць згаданыя краіны постсавецкай прасторы і дзяржавы еўрапейскага супольнасці. Іншай задачай форуму з'яўляецца прасоўванне каштоўнасцяў і прынцыпаў Еўрапейскага Саюза ў шасці былых рэспубліках СССР, а таксама развіццё еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

Мяркуецца, што ўдзельнікі форуму з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны самі вызначаць яго структуру: яны павінны будуць стварыць наднацыянальны сакратарыят і сетку нацыянальных аб'яднанняў. Чакаецца, што НДА дапамогуць эфектыўна кантраляваць дзяржаўную ўладу і ўзмацніць давер грамадства да структураў праграмы “Усходняга партнёрства”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ