Пераможца конкурса на помнік княгіне Вользе пакуль не названы

У адкрытым рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект помніка легендарнай заснавальніцы Віцебска святой роўнаапостальнай княгіне Вользе будзе другі тур. Падвядзенне вынікаў першага тура адбылося ўчора, аднак пераможца не быў вызначаны.

Па гэтай прычыне журы вырашыла рэкамендаваць правядзенне другога тура. Зараз распрацоўваецца адпаведнае палажэнне, якое павінен зацвердзіць Віцебскі гарвыканкам.

Нагадаем, што на конкурс былі прадстаўлены працы 16 скульптараў і архітэктараў з Віцебска і Мінска. Мадэлі помніка можна было ўбачыць на выставе ў Музычнай гасцёўні. З 13 кастрычніка экспазіцыю наведала больш за 1000 чалавек, у спецыяльным часопісе сваё меркаванне выказалі каля 90 чалавек.

Народныя навіны Віцебска” таксама праводзілі сваё абмеркаванне праектаў, у якім прынялі ўдзел 183 чалавекі. 23% чытачоў выказаліся за праект №25909, 14% 15083, 11% выказаліся супраць усталявання помніка.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ