Матч ФК “Віцебск” – МТЗ-РІПА пакажа тэлебачанне

Вельмі важны для віцебскага футбольнага клуба хатні паядынак з мінскім МТЗ-РІПА будзе трансліраваць 8 лістапада ў прамым эфіры тэлеканал “Лад”. Пачатак гульні ў 14.00.

Нагадаем, што гэта сустрэча стане вырашальнай для футбалістаў Віцебска. У заключным туры чэмпіяната Беларусі вырашыцца лёс нашай дружыны: ці будзе яна ў наступным сезоне выступаць у вышэйшай лізе. Для гэтага выхаванцам Юрыя Канаплёва трэба згуляць з мінчанамі хаця б унічыю.

Зараз віцябляне маюць 31 ачко і займаюць дзесяты радок у турнірнай табліцы. Наш супернік МТЗ-РІПА – на радок ніжэй.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

1 каментар

  1. Marat  
    7/Лістапад/2009 у 13:47

    рипо должно отсосать!

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: