6 / лістапада / 2009

    Матч ФК “Віцебск” – МТЗ-РІПА пакажа тэлебачанне

    06/11/09 •

    Вельмі важны для віцебскага футбольнага клуба хатні паядынак з мінскім МТЗ-РІПА будзе трансліраваць 8 лістапада ў прамым эфіры тэлеканал “Лад”. Пачатак гульні ў 14.00.

    Пераможца конкурса на помнік княгіне Вользе пакуль не названы

    06/11/09 •

    У адкрытым рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект помніка легендарнай заснавальніцы Віцебска святой роўнаапостальнай княгіне Вользе будзе другі тур. Адвядзенне вынікаў першага тура адбылося ўчора, аднак пераможца не быў вызначаны.
    Па гэтай прычыне журы вырашыла рэкамендаваць правядзенне другога тура. Зараз распрацоўваецца адпаведнае палажэнне, якое павінен зацвердзіць Віцебскі гарвыканкам.