Капітан ХК ”Віцебск” выкліканы ў нацыянальную зборную Украіны

Абаронца ХК "Віцебск" Васіль Паланіцкі выкліканы ў нацыянальную зборную Украіны, паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Украіны.

З 2 па 4 лістапада ўкраінская каманда правядзе трэніроўкі ў Кіеве. А затым накіруецца ў Польшчу, дзе 6-7 лістапада правядзе дзве кантрольныя сустрэчы з нацыянальнай зборнай гэтай краіны.

Чытайце яшчэ