Форвард ХК “Віцебск” дзякуе заўзятараў

Пасля сустрэчы з бабруйскім “Шыннікам” форвард ХК “Віцебск” Кастусь Нямірка звярнуўся да віцебскіх заўзятараў з падзякай.

У звароце, апублікаваным на афіцыйным сайце клуба, гаворыцца: “Вялікі дзякуй нашым заўзятарам – калі б ні яны, то вынік матча мог быць зусім іншым. Адчуваючы іх падрымку ў цяжкую хвіліну, каманда сабралася і знайшла ў сабе сілы пераламіць гульню. У тым становішчы, ў якім знаходзіцца сёння каманда, дапамога заўзятараў проста неабходна. Таму хацелася бы звярнуцца да заўзятараў - прыходзьце на трыбуны і падтрымлівайце нас, Вы – наш дадатковы гулец. Дзякуй Вам за падтрымку”.

Нагадаем, што ХК ”Віцебск” у гульні 26 кастрычніка з ХК ”Шыннік” пасля першага перыяду саступаў 0:2. Кастусь Нямірка ў гэтым сезоне пакуль што з’яўляецца лепшым бамбардзірам клуба па колькасці закінутых шайб у вароты супернікаў (8).

Меткі:

Чытайце яшчэ