ФК “Віцебск” выйшаў з аўтсайдарскіх радкоў табліцы

Перамогай над мікашэвіцкім “Гранітам” з лікам 1:2 завяршыў учора 23-ці тур чэмпіяната Беларусі па футболе ФК “Віцебск”.

На 20-й хвіліне матча віцебская каманда была ўжо вымушана адыграваць прапушчаны мяч. Зраўняць лік у віцябчан атрымалася на 51-й хвіліне. Сваю бамбардзірскую скарбонку папоўніў паўабаронца віцебскай дружыны Зміцер Лебядзеў. За 15 хвілін да заканчэння асноўнага часу Вадзім Гаспадар вывеў бела-сініх наперад.

Наваполацкі “Нафтан” сёння на сваім полі абыграў гродзенскі “Нёман” (2:0). Пасля 23-га тура навапалачане падняліся на 4-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы, ФК “Віцебск” – на 8-е месца.

Меткі:

Чытайце яшчэ