Малебен з удзелам Патрыярха ў Віцебску будзе трансліравацца

У Віцебску мерапрыемствы з удзелам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла будуць весціся на шырокую публіку.
Малебен з яго ўдзелам са Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора будзе трансліравацца на бліжэйшыя да гэтага храма вуліцы. Сустрэчу з моладдзю ў Летнім амфітэатры можна будзе глядзець на светадыёдным экране на плошчы Свабоды.
Запрашальныя білеты на сустрэчу Патрыярха ў амфітэатры распаўсюджваюць адміністрацыі раёнаў Віцебска сярод студэнтаў, маладых прадстаўнікоў духавенства, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада. Усе білеты на 6 200 месцаў бясплатныя.
Чакаецца, што ў Віцебск дзеля таго каб пабачыць і пачуць Патрыярха, прыедуць вернікі не толькі з нашай вобласці, але і з іншых рэгіёнаў краіны – Гродзеншчыны, Брэстчыны, Міншчыны.

Меткі:

Чытайце яшчэ