У Богаяўленскім саборы Полацка звоняць у новыя званы

У мінулую пятніцу у Богаяўленскай абіцелі Полацка адбыўся малебен з чынам асвячэння новых званоў Богаяўленскага сабора. Званоў усяго цяпер сем, самы вялікі цар-звон важыць аж 830 кілаграмаў. Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій адзначыў, што гэтая падзея з’яўляецца яшчэ адным крокам на шляху духоўнага адраджэння нашай нацыі.

У набажэнстве ўзялі ўдзел усе святары Полацкай епархіі, прадстаўнікі Полацкага гарвыканкама, дэпутаты гарсавета. Званам праваслаўныя вернікі заўсёды надавалі вялікае значэнне – званілі ў час вялікіх бедстваў, шаравай пошасці ці халеры. Нядаўна вучоныя высветлілі, што гукі царкоўных званоў уплываюць на стан хваробатворных мікробаў і яны гінуць.

Полацкія званы ўсталявалі з дапамогай крана. Усе кампаны (званы) для полацкага храма вырабіла мінская фірма “Белае ліццё” і цяпер яны будуць штодзённа асвячаць гарадское наваколле.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ