ФК “Віцебск” атрымаў перамогу над ”Смаргонню”

З дванаццатага на дзесятае месца перамясціўся ў турнірнай табліцы футбольны клуб “Віцебск” пасля сустрэчы ў Смаргоні з мясцовай аднайменнай камандай. З лікам 3:0 саступілі гаспадары поля.
Галы ў матчы забілі абаронца Арцём Касак, паўабаронца Дзмітрый Лебядзеў, нападаючы Уладзімір Шакаў.
Наваполацкі “Нафтан” заняў чацвёрты радок турнірнай табліцы пасля паразы ў Магілёве тамтэйшаму “Дняпру” – 1:2.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ