Сустрэча з Аляксандрам Стральцовым-Карвацкім

У віцебскім “Еўрапейскім клубе” адбудзецца сустрэча з кіраўніком установы “Палоніка-Летуаніка” Аляксандрам Стральцовым-Карвацкім.

Спадар Стральцоў гісторык, які спецыялізуецца на папулярызацыі ведаў пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Ён распавядзе віцяблянам пра мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 1000-годдзя першай згадкі назвы “Літва”.

Цікаўныя змогуць пабачыць фота- і відэаматэрыялы з імпрэзаў, якія адбыліся ў Мінску і Вільні, а таксама з вандроўкі па Навагрудчыне і Нясвіжскаму раёну, дзе сустракаюцца тапонімы з коранем “Літва”.

Сустрэча адбудзецца 10 верасня а 18 гадзіне па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”). Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 27-23-39, 8-029-7110898.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ