Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг над Оршай

Увечары 7 верасня ў Оршы легендарны Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг на вуліцы Молакава. Нацыянальны з’явіўся прыкладна ў 20.30 на высокавольтнай лініі.

Як паведаміў “ННВ” вядомсы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, з крыніц вартых даверу стала вядома, што да палотнішча прымацавана цыдулка наступнага зместу: “Віншую шаноўнае спадарства з Днём беларускай вайсковай славы! Мы заўсёды былі здольныя трымаць у руках зброю. Білі ворагаў нашай незалежнасці не колькасцю, а ўменнем. Пра гэта ніхто не павінен забываць. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон!”

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ